Кэйдза Абуці
Кэйдза Абуці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 小渕 恵三 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Masajuro Shiokawa[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рутара Хасімота | ||||||
Пераемнік | Ёсіра Моры | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 чэрвеня 1937[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 мая 2000[1][2][…] (62 гады) |
||||||
Бацька | Міцухэй Абуці[d] | ||||||
Маці | Ціё Абуці[d] | ||||||
Жонка | Цідзука Абуці[d] | ||||||
Дзеці | Юка Абуці[d] і Акіко Абуці[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кэйдза Абуці (яп.: 小渕恵三; 25 чэрвеня 1937, Наканодзё, прэфектура Гуму, Японія — 14 мая 2000, Токіа) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дванаццаць разоў выбіраўся у ніжнюю палату парламента Японіі. З 30 ліпеня 1998 года па 5 красавіка 2000 года займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 чэрвеня 1937 года ў пас. Наканодзё прэфектуры Гуму (Японія) ў сям’і палітычнага дзеяча, уладальніка ткацкай фабрыкі.
У лістападзе 1963 года ва ўзросце 26 гадоў быў абраны ў парламент ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) — самы малады член парламента Японіі. З гэтага моманту ён ні разу не прайграў выбары ў палату прадстаўнікоў ад сваёй прэфектуры Гуму. У 1970 годзе Абуці быў прызначаны намеснікам Міністра пошт і тэлекамунікацый Японіі. Затым ён таксама займаў пасады парламенцкага намесніка міністра будаўніцтва, намесніка начальніка Канцылярыі прэм’ер-міністра, выконваў функцыі спецыяльнага прадстаўніка прэм’ер-міністра ў шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1979 годзе Абуці атрымаў сваю першую пасаду: ён быў прызначаны начальнікам Канцылярыі прэм’ер-міністра і адначасова начальнікам Упраўлення развіцця Акінавы. У 1991 годзе ён быў абраны генеральным сакратаром ЛДП, а ў 1994 годзе стаў яе віцэ-старшынёй. У 1997 годзе Рутара Хасімота прызначыў яго на пасаду Міністра замежных спраў Японіі, дзе Абуці ўдзельнічаў у перамовах з Расіяй па пытанні аб прыналежнасці Курыльскіх астравоў, а таксама ў перамовах наконт аб’яднання дзвюх Карэй.
У ліпені 1998 года, пасля адстаўкі Хасімота, стаў лідарам ЛДП, а затым, рашэннем ніжняй палаты парламента, — Прэм’ер-міністрам Японіі. У новай пасадзе Абуці сфакусаваўся на двух задачах: падпісанні мірнай дамовы з Расіяй і аднаўленні японскай эканомікі. У верасні 1999 года ён быў ізноў абраны лідарам ЛДП, тым самым падоўжыўшы свой тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра.
У пачатку красавіка 2000 года Абуці перанёс цяжкі інсульт і быў дастаўлены ў Такійскі шпіталь Дзюнтэндо. Увечары таго ж дня ён страціў прытомнасць. Нягледзячы на ўсе высілкі урачоў, вывесці з комы яго не ўдалося.
Памёр 14 мая 2000 года ў Токіа.
Зноскі
- ↑ а б Keizō Obuchi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Keizo Obuchi // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэйдза Абуці
- Прэм’ер-міністры Японіі
- Міністры замежных спраў Японіі
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Японскай імперыі
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Токіа
- Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)
- Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Асобы